У Мінску п’яны таксіст трапіў у ДТЗ і лёг спаць на заднім сядзенні свайго аўто
20.05.2017 13:34
—
Разное
Фота ДАІ з месца здарэння
Двайное “п’янае” ДТЗ адбылося сёння раніцай на вуліцы Прытыцкага ў Мінску. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Фрунзенскага раёна, кіроўца таксоўкі Dodge ехаў з боку вуліцы Кунцаўшчына ў кірунку Нёманскай і рухаўся ў трэцяй паласе. Падчас перастраення ён сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen.
Таксіст прапаноўваў разабрацца без ДАІ, але другі ўдзельнік аварыі ўсё ж выклікаў інспектараў. Калі праваахоўнікі прыехалі, то кіроўца таксоўкі спаў на заднім сядзенні сваёй машыны.
Абодвух аўтамабілістаў даставілі на медагляд. У таксіста ў крыві было 2,41 праміле алкаголю, а ў іншага кіроўцы — 0,35 праміле.
Машыны абодвух удзельнікаў ДТЗ забралі на штрафстаянку.