У Ганцавічах жанчына наўмысна заражала мужчын ВІЧ-інфекцыяй
19.05.2017 19:39
—
Разное

Фота: ganc-chas.by
У Ганцавічах жанчына наўмысна заражала мужчын ВІЧ-інфекцыяй. Вядома пра двух пацярпелых. Зламысніцы пагражае ад 5 да 13 гадоў пазбаўлення волі.
Як інфармуе газета “Ганцавіцкі час”, жанчына была заражаная ВІЧ з 2011 года. Пра захворванне яна ведала, была пісьмова папярэджана пра неабходнасць прафілактыкі яго распаўсюджвання. Аднак траіх мужчын, з якімі яна ўступала ў палавую сувязь, пра небяспеку не папярэдзіла. Двое з іх былі інфікаваныя. Адзін з мужчын заразіў сваю цяжарную жонку.
Крымінальную справу ў адносінах жыхаркі Ганцавічаў распачалі па артыкуле “заражэнне ВІЧ” (ч. 3 арт. 157 КК). Яе ўжо адправілі ў суд. Першае пасяджэнне мусіць адбыцца на наступным тыдні.