У Брэсце з вышыні сарвалася будаўнічая люлька, у якой былі тры чалавекі
18.05.2017 18:12
—
Разное

Фота: realbrest.by
У Брэсце 18 траўня каля 14-й гадзіны адбылося надзвычайнае здарэнне: пры рамонтна-аднаўленчых работах жылога дома звалілася будаўнічая люлька з рабочымі. Паводле інфармацыі "Рэальнага Брэста", у люльцы былі тры чалавекі.
Як удакладняе БЕЛТА, люлька звалілася на брылёк над пад'ездам дома, што змякчыла ўдар. Траўмы атрымалі ўсе тры работнікі. 28-гадовая жанчына і малады мужчына былі шпіталізаваныя ў абласную лякарню. Яшчэ адзін мужчына ад шпіталізацыі адмовіўся.
Прычына інцыдэнту высвятляецца. Мяркуецца, што ў люльцы былі дрэнна замацаваныя вузлы.