У Баранавічах мужчына пагражаў жонцы адрэзаць галаву бензапілой
18.05.2017 10:51
—
Разное
Здымак з архіву.
У Баранавічах 31-гадовы мужчына пагражаў жонцы адрэзаць галаву бензапілой. Жанчына абуралася, што ён распівае алкагольныя напоі. Мужчына абураўся, што да іх часта прыходзіць яе былы муж, каб наведаць сына.
Як піша сайт intex-press.by, 25 лютага былы муж зноў прыйшоў да сына. Новы муж жанчыны, з якім яна жыла ўжо каля года, прыраўнаваў яе. Ён пайшоў у гараж, узяў бензапілу, уключыў яе і стаў нападаць на жонку. Яна змагла яго супакоіць і ён адмовіўся ад свайго намеру яе забіць.
Жанчына вырашыла з ім развесціся. Таксама яна паскардзілася ў міліцыю. У выніку днямі зламысніка асудзілі на два гады “хіміі” (артыкул — “пагроза забойствам”, арт. 186 КК). На судзе мужчына цалкам прызнаў сваю віну.