Аўтобус з Брэста прыехаў на мяжу з Украінай з трупам пад дном

Источник материала:  
18.05.2017 11:36 — Разное
Аўтобус з Брэста прыехаў на мяжу з Украінай з трупам пад дном
Здымак з архіву. Фота памежнага камітэта.

Аўтобус з Брэста прыехаў на мяжу з Украінай з… трупам пад дном. Здарэнне адбылося ўначы 18 траўня. Аўтобус ехаў у Ковель. Цела загінулага мужчыны ў раёне задняга кола заўважылі ў пункце пропуску “Макраны” падчас праходжання пашпартнага кантролю. Гэта стала поўнай нечаканасцю для пасажыраў і кіроўцы, піша сайт virtualbrest.by. Апошні быў у шокавым стане, сказаў, што на адлегласці каля кіламетра ад памежнага пераходу ён рабіў манеўр ухілення ад перашкоды на дарозе. Аднак чалавека не бачыў.

На месца былі выкліканы крыміналісты, даішнікі, следчыя. Высветлілася, што загінулы — 40-гадовы жыхар Макранаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтобус наехаў на мужчыну ў 500 метрах ад памежнага пераходу. Для высвятлення дакладнай прычыны смерці прызначаць судова-медыцынскую экспертызу.

←Госстандарт: почти 60% импортной техники не отвечает техрегламентам ТС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика