У Маларыце з-за гранаты эвакуявалі 30 жыхароў шматкватэрнага дома
18.05.2017 10:22
—
Разное

Здымак з архіву.
У Маларыце з-за гранаты эвакуявалі 30 жыхароў шматкватэрнага дома. Здарэнне адбылося ўвечары 17 траўня. Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Сяргей Дучэнка, у маларыцкую міліцыю звярнуўся мясцовы жыхар (1979 года нараджэння). Ён распавёў, што прыбіраў кватэру памерлага цесця і знайшоў там прадмет, які падобны на ручную гранату.
На месца прыязджалі сапёры. Яны забралі корпус гранаты Ф-1. Выбуховых рэчываў не было. Міліцыя праводзіць праверку.