У Мінску згарэлі два легкавікі, сярод версій — падпал (фота)
17.05.2017 13:01
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
У Мінску на вуліцы Ваўпшасава згарэлі два легкавікі — Mazda 626 і Volkswagen Passat. Сярод версій — падпал. Здарэнне адбылося ўвечары 16 траўня. Узгаранне было аператыўна ліквідаванае ратавальнікамі. Агонь паспеў цалкам знішчыць легкавікі. Таксама былі пашкоджаныя два драўляныя аконныя блокі цаглянага будынка, каля якога машыны стаялі, паведамляе прэс-служба МНС.
Партал tut.by са спасылкай на відавочцаў інфармуе, што адзін з аўтамабіляў належыць чалавеку, які нешта не падзяліў з мясцовымі бамжамі. Не выключана, што падпал маглі ўчыніць яны.