На праспекце ў Гродне перакулілася бетонамяшалка (фота)
17.05.2017 11:34
—
Разное

Фота: gaigrodno.by
На праспекце Кляцкова ў Гродне перакулілася бетонамяшалка. Здарэнне адбылося ў аўторак, 16 траўня. Перад святлафорам кіроўца стаў тармазіць, але гэта ў яго зрабіць не атрымалася. Наступны манеўр, спроба пазбегнуць сутыкнення з аўтамабілем, і прывёў да перакульвання, інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.