17 траўня ў Беларусі будзе да 21 градуса цяпла
16.05.2017 13:20
—
Разное

Фота: БЕЛТА
17 траўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Вецер будзе паўночны 4-9 метраў за секунду, па паўднёвым усходзе парывамі да 14 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра будзе ў дыяпазоне +1...+6 градусаў. У асобных раёнах па поўначы краіны сіноптыкі прагназуюць замаразкі да нуля — 2 градусаў марозу. У сувязі з гэтым абвешчана штармавое папярэджанне.
Удзень чакаецца ад 13 да 18 градусаў цяпла. У заходніх раёнах слупок тэрмометра падымецца да 19-21 градуса вышэй за нуль.