У Лагойскім раёне ў ДТЗ загінуў матацыкліст
15.05.2017 20:19
—
Разное

Фота: belta.by
У Лагойскім раёне ў дарожна-транспартным здарэнні загінуў матацыкліст. Здарэнне адбылося недалёка ад горада ўвечары 14 траўня на 28-м кіламетры аўтадарогі Калачы — Лагойск. Матацыкл Suzuki GSX-R1000, якім кіраваў 28-гадовы мужчына (жыхар Лагойскага раёна), трапіў пад легкавік Opel Vectra, які выязджаў са стаянкі і не саступіў шлях (ім кіраваў 23-гадовы мужчына). Матацыкліст атрымаў цялесныя пашкоджанні і праз некаторы час памёр у бальніцы.
Як інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Мінаблвыканкама, па факце ДТЗ распачалі крымінальную справу, артыкул — “парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў” (ч. 2 арт. 317 КК).