У Лагойску ліквідавалі наступствы аварыі, халодная вада з’явілася ў жылых дамах
15.05.2017 18:33
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
У Лагойску ліквідавалі наступствы аварыі, а 15-й гадзіне халодная вада з’явілася ў дамах гараджан, паведамляе прэс-служба МНС. Здарэнне адбылося ўвечары 14 траўня. Без вады заставаліся жыхары 658 прыватных і 48 шматпавярховых дамоў. Рамонтна-аднаўленчыя працы праводзіліся аварыйнымі брыгадамі Лагойскай камунальнай гаспадаркі. Быў арганізаваны падвоз вады.
Прычынай прарыву трубаправода халоднага водазабеспячэння стаў яго натуральны знос.