Фотафакт: на МКАД Peugeot сутыкнуўся з МАЗам, пацярпеў кіроўца
15.05.2017 15:35
—
Разное

Фота: odas.by
На МКАД Peugeot 406 сутыкнуўся з МАЗам. Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося каля 11.30 раніцы 15 траўня паміж вуліцамі Казінца і Кіжаватава. Як інфармуе партал tut.by, 27-гадовы кіроўца легкавіка ехаў па знешнім коле МКАД па другой паласе руху. Падчас перабудовы ў трэцюю паласу Peugeot сутыкнуўся з аўтамабілем прыкрыцця — наносілася дарожная разметка. Адзначаецца, што МАЗ быў пазначаны адпаведным чынам, ён ехаў у спадарожным накірунку.
Кіроўца легкавіка атрымаў траўмы лёгкай ступені цяжкасці, яго шпіталізавалі.