У Гродне дзіця на ровары трапіла пад трактар і загінула
13.05.2017 16:28
—
Разное
![У Гродне дзіця на ровары трапіла пад трактар і загінула](http://www.21.by/pub/news/2017/05/1494690399094912.jpg)
Фота з архіва
У Гродне дзіця на ровары трапіла пад колы трактара і загінула. Пра гэтае здарэнне паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Гродзенскага аблвыканкама.
ДТЗ адбылося сёння прыкладна ў 14.00 на вуліцы Юбілейнай. Пакуль невядома, якім чынам трактар мог збіць маленькага раварыста.
Інцыдэнт расследуе следча-аператыўная група.