У Брэсце выклікалі МНС, каб зняць пярсцёнкі з пальца цяжарнай жанчыны

Источник материала:  
13.05.2017 10:55 — Разное
У Брэсце выклікалі МНС, каб зняць пярсцёнкі з пальца цяжарнай жанчыны
Фота: МНС

Брэсцкія выратавальнікі вымушаныя былі вырашаць нестандартную задачу: здымаць пярсцёнкі з пальца цяжарнай жанчыны. 32-гадовая жыхарка Брэста не магла самастойна зняць пярсцёнкі на безыменным пальцы правай рукі. У жанчыны зацяклі кісці рук, таму ўпрыгожанні сталі балюча ціснуць. Спачатку яна звярталася ў траўмапункт, аднак медыкі не здолелі зняць пярсцёнкі пры дапамозе медыцынскай ніткі.

Менавіта з траўмапункту і паступіў выклік у МНС. Пярсцёнкі знялі метадам распілу, выкарыстоўваючы бор-машыну. Каб жанчына не атрымала апёкі, яе кісць ахалоджвалася ільдом. Пасля зняцця ўпрыгожанняў на руку наклалі асептычную павязку, паведамляе Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС.

Медыкі рэкамендуюць цяжарным жанчына, асобам з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі, з праблемнымі ныркамі і наагул са схільнасцю да ацёкаў на ноч здымаць пярсцёнкі, бранзалеты і завушніцы. Пасля ўкусу жаланосных насякомых упрыгожанні таксама трэба зняць да ўзнікнення ацёку.

←Глава Беларуси встретился с руководством сырьевого трейдера Glencore

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика