У Ганцавічах чатырохгадовай дзяўчынцы стала кепска пасля ўвядзення лекаў

Источник материала:  
12.05.2017 19:14 — Разное
У Ганцавічах чатырохгадовай дзяўчынцы стала кепска пасля ўвядзення лекаў
Фота: otzovik.com

У Ганцавіцкім раёне міліцыя праводзіць праверку пасля таго, як чатырохгадовай дзяўчынцы стала кепска пасля ўнутрывеннага ўвядзення лекаў у цэнтральнай раённай лякарні. Пра гэты інцыдэнт агенцтву БЕЛТА распавялі ў УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Прадстаўнік міліцыі Сяргей Дучэнка паведаміў, што заяву праваахоўнікам падаў бацька дзіцяці. Ён паскардзіўся, што медыкі неналежным чынам выконваюць свае службовыя абавязкі. 

Чатырохгадовая дзяўчынка паступіла ў лякарню ў ноч на 10 траўня. Бацькі кажуць, што дачцэ стала кепска пасля выпітага малочнага кактэйлю. Зранку наступнага дня дзіця перавялі ў тэрапеўтычнае аддзяленне.

З унучкай была бабуля, былы медработнік. У яе прысутнасці медсястра зрабіла дзяўчынцы унутравенную ін'екцыю лекаў. Бацька дзіцяці заяўляе, што замест лекаў дзяўчынцы ўвялі "Біяфлор". Літаральна праз некалькі хвілінаў у яе рэзка пагоршылася пачуванне: сталі сінець рукі, яна паскардзілася на холад.

Дзяўчынку ўдалося выратаваць дзякуючы неадкладнай рэанімацыі. Цяпер яна разам з маці знаходзіцца ў Мінскай дзіцячай інфекцыйнай клініцы. Яе жыццю нічога не пагражае.

←Эксперт о выделении США денег на "обучение" белорусских активистов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика