У суботу ў Беларусі будзе да 18 градусаў цяпла
12.05.2017 15:39
—
Разное

Фота: БЕЛТА
13 траўня ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы і зранку ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер будзе ўсходні 3-8 метраў за секунду, днём па поўдні парывамі да 14 метраў за секунду.
Уначы слупок тэрмометра будзе паказваць ад 2 градусаў марозу да 4 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — да 7 вышэй за нуль. Удзень прагназуецца +12...+18 градусаў.