У Віцебску злавілі бабра і пасадзілі на 10 сутак у клетку
12.05.2017 15:56
—
Разное

Фота з сацсетак праз news.vitebsk.cc
11 траўня ў Віцебску на праспекце Перамогі людзі заўважылі жывога бабра. Жывёла спрабавала схавацца ад людзей пад машынай, піша газета "Витьбичи".
Бабра злавілі супрацоўнікі брыгады па адлове безнаглядных жывёл і ў жалезнай клетцы адвезлі да ветэрынараў. Тыя вызначылі, што жывёла здаровая, аднак на 10 дзён пакінулі яе пад наглядам.
Пасля гэтага тэрмину бабра могуць выпусціць на волю ці перадаць у мясцовы заапарк.