Сіноптыкі: На выхадныя ў Беларусі будзе да 20 градусаў цяпла
11.05.2017 14:43
—
Разное
![Сіноптыкі: На выхадныя ў Беларусі будзе да 20 градусаў цяпла](http://www.21.by/pub/news/2017/05/1494511244181473.jpg)
Фота: vgorode.ua
Сіноптыкі абяцаюць павольнае пацяпленне па ўсёй Беларусі. Ужо 12 траўня ўдзень абяцаюць да 15 градусаў цяпла. Але ўначы магчымыя замаразкі ўвесь гэты тыдзень. Пра гэта Еўрарадыё распавяла галоўны сіноптык беларускага Гідраметэацэнтра Святлана Рыбакова.
Рыбакова: “У Мінску надвор’е паступова наладжваецца. У асноўным, будзе без ападкаў. Уначы будзе ад 0 да -5 градусаў. Але ўдзень заўтра ўжо 10-15 градусаў цяпла. У выхадныя будзе без ападкаў, у нядзелю ўжо да +20 градусаў”.
Сіноптыкі адзначаюць, што ў апошнія дні тэмпература паветра ў Беларусі была на 11 градусаў менш за кліматычную норму. З наступнага тыдня плюсавая тэмпература будзе таксама і ўначы.