У Мінску токар пагражаў прадметам, які нагадваў выбуховае прыстасаванне (фота)

Источник материала:  
11.05.2017 16:43 — Разное
У Мінску токар пагражаў прадметам, які нагадваў выбуховае прыстасаванне (фота)
Фота: guvd.gov.by

У Мінску 54-гадовы п’яны токар пагражаў прадметам, які нагадваў выбуховае прыстасаванне. Здарылася гэта ўдзень 9 траўня ў кватэры жылога дома па вуліцы Каменнагорскай падчас канфлікту з былой жонкай і сынам. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Фрунзенскага РУУС Наталля Аскірка, у міліцыю патэлефанаваў сын токара. Праваахоўнікі аператыўна прыехалі і затрымалі мужчыну.

Падчас агляду кватэры знайшлі тры металічныя прадметы, якія знешне нагадвалі выбуховыя прыстасаванні. На месца выклікалі сапёраў. Забраныя прадметы адправілі на экспертызу. Мужчыну затрымала міліцыя, распачалі крымінальную справу, артыкул — “Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці” (арт. 186 КК). Токару пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі. Вядома, што раней ён не меў праблем з законам.

←Дэйв Льюис: стыдно перед федерацией и страной

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика