У пятніцу ў Беларусь прыйдзе пацяпленне: па поўдні да +18 градусаў

Источник материала:  
11.05.2017 13:04 — Разное
У пятніцу ў Беларусь прыйдзе пацяпленне: па поўдні да +18 градусаў
Фота: vashsad.ua

У пятніцу, 12 траўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пра гэта агенцтва БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі па крайнім поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Уначы вецер будзе няўстойлівы слабы, удзень — усходні 4-9 метраў за секунду, па паўднёвым захадзе — парывамі да 12 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра будзе паказваць ад нуля да 5 градусаў марозу. Удзень сіноптыкі прагназуюць +10...+16. Па поўдні краіны ўначы прагназуецца 1-4 вышэй за нуль, удзень — 17-18 градусаў цяпла.

←Цветы и города под снегом - май, за что?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика