Беларуса дэпартуюць з Егіпта за серыю п’яных дэбошаў
09.05.2017 12:57
—
Разное
![Беларуса дэпартуюць з Егіпта за серыю п’яных дэбошаў](http://www.21.by/pub/news/2017/05/1494330178717140.jpg)
Фота: Fotolia
Беларуса дэпартуюць з Егіпта за серыю п’яных дэбошаў. Як інфармуе тэлеканал АНТ, здарэнне адбылося ў Хургадзе, дзе мінчук адпачываў разам з жонкай і дзіцём. Ён ужываў алкаголь яшчэ ў самалёце, а ў Егіпце пачаў скандаліць. Спачатку ў гатэлі ад мужчыны дасталося жонцы, а ўначы ён кідаў камяні ў вокны. Яго арыштавалі і да раніцы пратрымалі ў паліцыі. Калі ж мінчук вярнуўся ў гатэль, учыніў скандал ды яшчэ параніў сябе. Яго завезлі ў бальніцу.
Цяпер мужчына знаходзіцца ў паліцыі. МЗС нашай краіны падтрымлівае кантакт з уладамі Егіпта. Дэпартацыя адбудзецца бліжэйшымі днямі.