З Беларусі ў Кітай запусцілі пробны грузавы цягнік
07.05.2017 11:28
—
Разное

Фота з архіву
Пробны грузавы цягнік запусцілі з Беларусі ў Кітай. Як перадае БЕЛТА, кантэйнерны састаў рушыў 6 траўня са станцыі Смаргонь і павінен прыбыць у горад Чэнду праз 12 сутак. На гэтым цягніку ў Кітай павезлі прадукцыю смаргонскай кампаніі “Кронаспан” — ДСП і ламінат.
Чыгунка даставіць груз хутчэй, чым карабель марскім шляхам — па моры шлях з Еўропы ў Кітай займае 45-60 сутак.
Беларуская чыгунка разглядае развіццё кантэйнерных перавозак у зносінах з Кітаем у якасці перспектыўнага кірунка дзейнасці. Таксама мяркуецца, што з цягам часу ў гэтую краіну пачнуць дастаўляць цягнікамі харчовую прадукцыю з Беларусі і гэта паспрыяе тавараабароту паміж дзвюма дзяржавамі.