Сталі вядомыя падрабязнасці здарэння на “Брэстбытхіме”

Источник материала:  
06.05.2017 15:58 — Разное
Сталі вядомыя падрабязнасці здарэння на “Брэстбытхіме”
Асаджэнне пароў хімічных рэчываў. Фота МНС з месца здарэння.

Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту на прадпрыемстве “Брэстбытхім”. Як перадае прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, сёння, каля 8.45 падчас вытворчасці мыйнага сродку для ачысткі даільных сістэмаў у рэактары ёмістасцю 5 м.куб адбылася хімічная рэакцыя з выдзяленнем пароў (у агрэгаце была артафосфарная кіслата, азотная кіслата і вада). Імаверна, што гэта здарылася праз парушэнне тэхналагічнага працэсу.

У 9.06 у МНС паступіла паведамленне пра магчымае здарэнне — супрацоўнікі сказалі, што адчуваюць пах хлору. Як высветлілася пасля, гранічна дапушчальная канцэнтрацыя пароў гіпахларыту натрыя ў цэху, дзе адбылося здарэнне, была перавышаная ў 4,5 раза. Па-за цэхам і на адлегласці ў радыусе 30 метраў паказнікі былі ў норме.

Да прыбыцця выратавальнікаў у цэху было трое супрацоўнікаў, якія эвакуяваліся самастойна і не пацярпелі. Усяго было эвакуявана 46 работнікаў. Тэхналагічны працэс давялося прыпыніць. Пацярпеў толькі слесар-рамонтнік, які надыхаўся парамі хімічных рэчываў. 63-гадовага мужчыну шпіталізавалі ў рэанімацыю, яго стан блізкі да здавальняючага.

Выратавальнікі збілі пары хімічнага рэчыва вадой. У 10.03 уцечку хімікатаў лакалізавалі, а ў 12.08 наступствы аварыі былі ліквідаваныя. Эвакуацыя жыхароў бліжэйшых дамоў не праводзілася. Работнікі прадпрыемства вярнуліся на свае працоўныя месцы.

На “Брэстбытхім” выехаў таксама Следчы камітэт, які праводзіці праверку па факце здарэння.

 

←ВДНХ: стройплощадка дружбы народов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика