У мінскім Уруччы гарэла кватэра ў шматпавярховіку, эвакуявалі 10 чалавек

Источник материала:  
06.05.2017 17:48 — Разное
У мінскім Уруччы гарэла кватэра ў шматпавярховіку, эвакуявалі 10 чалавек
Фота: БЕЛТА via МНС

У Мінску з-за пажару ў кватэры шматпавярховіка ў мікрараёне Уручча давялося эвакуяваць 10 чалавек. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на гарадское ўпраўленне МНС, пажар здарыўся ў доме №70 па вуліцы Гарадзецкай. Жыхары дома патэлефанавалі ў 15.53 і паведамілі пра дым у пад’ездзе.

Выратавальнікі прыбылі на месца здарэння і вызначылі, што дым ідзе з адной з кватэраў. Дзверы ўскрылі і знайшлі ў памяшканні абгарэлы труп мужчыны — імаверна, гаспадара жылля

З суседніх кватэраў эвакуявалі 10 чалавек, у тым ліку чатырох дзяцей. Пажар быў ліквідаваны. Яго прычыны высвятляюцца.

←Ограничение парковок и движения транспорта в Минске 9 мая 2017 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика