На “Брэстбытхіме” няштатная сітуацыя: уцечка хімічных рэчываў
06.05.2017 10:51
—
Разное

Фота: БЕЛТА via МНС
Няштатная сітуацыя на “Брэстбытхіме” здарылася сёння раніцай. У 9.06 брэсцкія выратавальнікі атрымалі паведамленне аб уцечцы пароў хімічнага рэчыва ў цэху па вытворчасці бытавой хіміі па вуліцы Беларускай, 51.
Як паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, у памяшканне 30х50 метраў трапілі пары азотнай і артафосфарнай кіслаты. З падазрэннем на атручэнне хімічным рэчывам у лякарню даставілі слесара прадпрыемства. Гэта мужчына 1963 года нараджэння.
46 чалавек эвакуяваныя, праводзяцца працы па асаджэнні пароў рэчыва. Пагрозы распаўсюду за межы будынку няма. Прычыны ўцечкі і дакладны склад рэчыва высвятляюцца.