У мінскім метро памёр 80-гадовы пасажыр
04.05.2017 14:31
—
Разное

Фота: tut.by
Надзвычайнае здарэнне адбылося ў пераходзе мінскага метрапалітэна паміж станцыямі "Купалаўская" і "Кастрычніцкая": там памёр 80-гадовы пасажыр. У сувязі з гэтым праход паміж станцыямі часова перакрыты, паведамляе прэс-служба метро.
Паводле інфармацыі партала tut.by, прыкладна ў 12.30 мужчыну стала кепска. Медыкі амаль гадзіну змагаліся за яго жыццё, але не змаглі дапамагчы мінчуку.