5 траўня на поўдні Беларусі будзе да +22 градусаў
04.05.2017 16:11
—
Разное

Фота: БЕЛТА
У пятніцу, 5 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Пераважна па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе ўсходні 4-9 метраў за секунду, уначы па паўднёвым захадзе магчымыя парывы да 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы чакаецца +2...+8 градусаў, па паўднёвым захадзе — 9-12 вышэй за нуль. Удзень прагназуецца 12-18 са знакам "плюс", у паўднёвых раёнах слупок тэрмометра падымецца да 19-22 градусаў цяпла.