У Нясвіжы ў будынку цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ўзарваўся газавы кацёл
28.04.2017 10:35
—
Разное
![У Нясвіжы ў будынку цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ўзарваўся газавы кацёл](http://www.21.by/pub/news/2017/04/1493373396949524.jpg)
Фота: mchs.gov.by
У Нясвіжы ў будынку цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ўзарваўся газавы ацяпляльны кацёл. Здарэнне адбылося каля 20-й гадзіны ў чацвер, 27 красавіка. Як інфармуе прэс-служба МНС, выбухам былі пашкоджаны вокна і дзверы будынка. Ніхто з людзей не пацярпеў, пажару ў памяшканні кацельнай не было.
Прычына выбуху катла пакуль невядомая. Мяркуецца, што мела месца парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыстасаванняў і агрэгатаў, магло адбыцца “закаркоўванне сістэмы ацяплення”.