П'яныя пасажыры ў Брэсце збілі кіроўцу маршруткі
27.04.2017 08:19
—
Разное
Фота: dpchas.com.ua
Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на двух непрацуючых брэстаўчан па падазрэнні ў хуліганстве, учыненым групай асобаў. Аднаму з падазраваных 32 гады, другому — 30, паведамляе мясцовы сайт BrestCITY.com.
Здарэнне адбылося каля 22-й гадзіны 21 красавіка. Нецвярозыя мужчыны ехалі ў гарадской маршрутцы. Як паведамляюць праваахоўнікі, брэстаўчане беспадстаўна, з хуліганскіх намераў збілі 37-гадовага кіроўцу маршруткі. Яны нанеслі яму не менш за пяць удараў рукамі па галаве.
Падазраваных затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.