У Салігорскім раёне жанчына ўчыніла ДТЗ, у якім загінуў мужчына

Источник материала:  
26.04.2017 20:38 — Разное
У Салігорскім раёне жанчына ўчыніла ДТЗ, у якім загінуў мужчына
Фота: ДАІ

У Салігорскім раёне 26-гадовая (па іншай інфармацыі, 27-гадовая) жанчына ўчыніла дарожна-транспартнае здарэнне, у якім загінуў 35-гадовы мужчына. Яна кіравала Hyundai, але не мела вадзіцельскіх правоў. Загінулы — уладальнік машыны, ён знаходзіўся на пасажырскім сядзенні. Тэлеканал “Беларусь 1” адзначае, што ўначы 24 красавіка на мокрай дарозе жанчына не саўладала з кіраваннем аўтамабілем, ён з’ехаў у кювет і перакуліўся. І яна, і мужчына не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Іх завезлі ў бальніцу, дзе гаспадар Hyundai ад атрыманых траўмаў памёр.

←Перенос выходных в мае

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика