Большасць гродзенцаў, пацярпелых у ДТЗ у Польшчы, вярнуліся дадому

Источник материала:  
26.04.2017 07:18 — Разное
Большасць гродзенцаў, пацярпелых у ДТЗ у Польшчы, вярнуліся дадому
Фота: PAP

Большасць гродзенцаў, пацярпелых у ДТЗ у Польшчы, вярнуліся дадому, перадае БЕЛТА. На пачатку чацвёртай гадзіны раніцы пасажыры прыбылі ў пункт пропуску Брузгі на беларуска-польскай мяжы. 

Яшчэ зранку 25 красавіка кампанія-перавозчык адправіла ў Польшчу рэзервовы аўтобус па пасажыраў, якія трапілі ў ДТЗ. У польскіх лякарнях засталіся восем пацярпелых. Іх даставяць дадому днямі, пасля завяршэння абследаванняў. Астатнія 33 пасажыры і кіроўца перакуленага аўтобуса былі адпраўленыя дадому. 

Паведамляецца, што памежнікі і мытнікі аператыўна правялі неабходныя працэдуры, турыстам нават не давялося выходзіць з аўтобуса. У Гродне іх сустрэлі блізкія. 

Удзельнік Турпаездкі Аляксандр Громаў распавёў, што польскія лекары абследавалі іх нават пры мінімальных траўмах, зрабілі тамаграфію, аддалі здымкі з сабой. 

Як паведамлялася раней, аўтобус з беларускімі турыстамі трапіў у аўтааварыю зранку 25 красавіка за 80 км ад Варшавы. Аўтобус вёз людзей у Гродна пасля экскурсіі ў Прагу. У транспарце быў 41 пасажыр і кіроўца. Прычыны ДТЗ пакуль высвятляюцца. Вядома, што аўтобус з'ехаў у кювет і перакуліўся. Кіроўца на момант ДТЗ быў цвярозы. 

Дарэчы, 32 пасажыры ў аўтобусе былі супрацоўнікамі ЗАТ "Гроднагандальсэрвіс". Фірма запланавала карпаратыўную экскурсію ў Прагу на доўгія выходныя. 

←Сделано в Беларуси. Авто и непродовольственный ретейл: «автобароны» независимой Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика