П'яная магіляўчанка збіла маці вешалкай

Источник материала:  
23.04.2017 13:38 — Разное
П'яная магіляўчанка збіла маці вешалкай
Фота: sb.by

60-гадовую магіляўчанку даставілі ў гарадскую лякарню з дыягназам выцятая рана цемянной вобласці. Пенсіянерка распавяла, што яе збіла моцна п'яная дачка.

Як паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкаму, што канфлікт паміж маці і дачкой цягнецца даўно. 33-гадовая дачка часта выпівае. Выпіўшы чарговы раз, яна вырашыла навесці парадак у шафе сваёй маці. Матчыны рэчы яна выцягвала з шафі і кідала на падлогу, гаворачы пра вымушаную прыборку. 

Калі маці некалькі разоў спыталася, навошта яна гэта робіць, маладая жанчына стукнула яе вешалкай па галаве. Сварка ператварылася ў бойку. Пацярпелую пенсіянерку выявіла яе сястра, якая прыйшла ў госці. Яна ж і выклікала міліцыю.

Паведамляецца, што магіляўчанка, якая збіла маці, толькі ў 2016 годзе чатыры разы трапляла ў поле зроку праваахоўнікаў, у тым ліку за наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання. Цяпер на яе склалі пратакол за нанясенне пабояў сваяку. Жанчыне пагражае штраф да 230 рублёў (10 базавых велічыняў) або адміністрацыйны арышт.

←Капитан сборной Беларуси об отчислении Степанова: И все-таки Андрюха хуже точно бы не сделал

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика