Прадавачкі ў Барысаве паклалі на асфальт злодзея, які скраў гарэлку
20.04.2017 17:31
—
Разное
Кадр з відэароліка
Прадавачкі адной з барысаўскіх крамаў не проста здолелі затрымаць злодзея, але яшчэ і паклалі яго на асфальт.
Як паведамляе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама, інцыдэнт адбыўся на Вялікдзень. 40-гадовы нецвярозы мужчына зайшоў у краму, каб "дагнацца". Расплочвацца за тавар ён не збіраўся, і адразу засунуў пляшку гарэлкі ў рукаво курткі.
Мужчына паспрабаваў праскочыць праз касірак. Але тыя заўважылі крадзеж і пабеглі за ім. Жанчыны схапілі зламысніка за вопратку і паваліл на асфальт.
У выніку зламыснік трапіў у міліцыю, а спіртное вярнулі на прылавак.