Мінчук браў замовы на пастаўкі італьянскай мэблі, якой у яго не было

Мінчук браў замовы на пастаўкі дарагой італьянскай мэблі, якой у яго не было. Аб’яву пра яе продаж ён змясціў на адным з інтэрнэт-сайтаў, прадстаўляўся менеджарам прыватнай фірмы. Каб стаць уладальнікам мэблі, трэба было запоўніць дамову на пастаўку і заплаціць 50% яе кошту. Мужчына браў грошы, але мэблю не пастаўляў. Пры гэтым ён меў рэальны офіс па вуліцы Жасмінавай, 3Б.
Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Партызанскага РУУС сталіцы Наталля Ганусевіч, у дачыненні да 30-гадовага мужчыны распачалі крымінальную справу па артыкуле “Махлярства” (ч. 3 арт. 209 КК), ён затрыманы. Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Міліцыя шукае пацярпелых ад дзейнасці “менеджара”. На сённяшні дзень вядома пра двух такіх людзей, яны заплацілі 4 тысячы еўра. Праваахоўнікі мяркуюць, што пацярпелых можа быць значна больш.