У Гродне падчас пажару ў школе эвакуявалі больш за 90 чалавек (фота)
18.04.2017 20:52
—
Разное
![У Гродне падчас пажару ў школе эвакуявалі больш за 90 чалавек (фота)](http://www.21.by/pub/news/2017/04/1492571330795331.jpg)
Фота: mchs.gov.by
У Гродне падчас пажару ў школе эвакуявалі больш за 90 чалавек (выхаванцаў і выкладчыкаў). Удзень 18 красавіка ў абласным цэнтры па вуліцы Лермантава загарэўся драўляны будынак 1928 года пабудовы. Там знаходзіцца дапаможная школа № 1.
Як інфармуе прэс-служба МНС, узгаранне ўзнікла ў класе матэматыкі-інфарматыкі. Там гарэла мэбля і аргтэхніка. Ратавальнікі не дазволілі агню распаўсюдзіцца на іншыя памяшканні. Узгаранне было ліквідаванае за дзесяць хвілін. Ніхто з людзей не пацярпеў, эвакуацыю правялі яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў. Прычына пажару пакуль невядомая.