У Брэсце загінуў мужчына, які скокнуў з дамбы шлюза ў Мухавец
17.04.2017 19:37
—
Разное
![У Брэсце загінуў мужчына, які скокнуў з дамбы шлюза ў Мухавец](http://www.21.by/pub/news/2017/04/1492449755919230.jpg)
Фота: brestcity.com
У Брэсце загінуў мужчына, які скокнуў з дамбы шлюза ў Мухавец. Здарэнне адбылося ўдзень 17 красавіка. Ратавальнікам патэлефанаваў выпадковы сведка. Як інфармуе сайт brestcity.com, цела мужчыны знайшлі ў сотні метрах ад шлюза. Яго дасталі з халоднай вады і прывезлі на бераг. Медыкі каля гадзіны праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы, але вярнуць да жыцця пацярпелага не ўдалося. З якой прычыны мужчына пайшоў на такі крок, пакуль невядома.
Пазней Следчы камітэт удакладніў, што загінуламу было 45 гадоў. Знайшліся відавочцы, якія паведамілі, што ён зайшоў у ваду і даплыў да сярэдзіны Мухаўца, дзе стаў тануць.Следчы камітэт праводзіць праверку.