Авіябомбу, знойдзеную пры зносе "Белэкспа", узарвалі на Барысаўскім палігоне

Источник материала:  
14.04.2017 15:48 — Разное
Авіябомбу, знойдзеную пры зносе "Белэкспа", узарвалі на Барысаўскім палігоне
Фота: МУС

На Барысаўскім палігоне ўзарвалі авіябомбу, якую знайшлі падчас работ па дэмантажы будынка "Белэкспа", паведамляе прэс-служба МУС

Як распавядала Еўрарадыё, нечаканая знаходка трапілася будаўнікам 13 красавіка. Экскаватар каўшом вынуў нямецкую авіябомбу часоў Другой сусветнай вайны з катлавана глыбінёй каля двух метраў.

Ужо праз 20 хвілінаў пасля знаходкі на месца здарэння прыбыў сапёрна-піратэхнічны разлік узрыватэхнічнага цэнтра ўнутраных войскаў МУС пад камандаваннем падпалкоўніка Максіма Куля.

Сапёры і вызначылі, што перад імі — нямецкая авіяцыйная бомба SC-250, абсталяваная двума бакавымі выбухоўнікамі. Вага такой бомбы складае 250 кг, а маса выбуховага рэчыва — каля 128 кг. Разлёт аскепкаў ад яе выбуху складае да двух кіламетраў.

Бомбу пагрузілі ў спецыяльны аўтамабіль і вывезлі на Барысаўскі палігон. Там яе ўзарвалі.

Дарэчы, на месцы будаўнічых работ сапёры выявілі яшчэ некалькі даволі вялікіх фрагментаў ад іншай авіябомбы, якая разарвалася калісьці раней.

←В Сеть попал второй трейлер "Взрывной блондинки" с Шарлиз Терон в главной роли

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика