У Віцебску затрымалі мужчыну, які падазраецца ў забойстве былой жонкі
14.04.2017 12:05
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: Fotolia
У Віцебску затрымалі мужчыну, які падазраецца ў забойстве былой жонкі. Мяркуецца, што ўвечары 13 красавіка недалёка ад дома ён дачакаўся яе і нанёс пяць удараў нажом, ад гэтых раненняў жанчына памерла на месцы. З месца здарэння зламыснік уцёк.
Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, 47-гадовага мужчыну затрымалі раніцай наступнага дня на тэрыторыі Віцебскага раёна. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “забойства” (ч. 1 арт. 139 КК). Прызначана судова-медыцынская экспертыза, высвятляюцца матывы ўчынення злачынства.