У Расіі грузавы цягнік пратараніў школьны аўтобус, пацярпелі 5 дзяцей
14.04.2017 13:40
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА
У Расіі грузавы цягнік пратараніў школьны аўтобус, пацярпелі 5 дзяцей, у іх траўмы. Здарэнне адбылося 14 красавіка на чыгуначным пераездзе ў Новаваршаўскім раёне Омскай вобласці. У аўтобусе ехалі 10 дзяцей.
Як інфармуе РІА “Новости”, інфармацыя пра гібель кіроўцы не пацвердзілася, ён знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі. У бальніцу шпіталізавалі і пацярпелых дзяцей. Асноўны ўдар прыйшоўся на жанчыну, якая суправаджала дзяцей, яна загінула.
Мяркуецца, што сутыкненне адбылося з-за таго, што кіроўца “Газелі” заехаў на пераезд падчас руху цягніка, пры гэтым праігнараваў забараняльны сігнал святлафора, святлавую і гукавую сігналізацыю.