У Чашніцкім раёне дом згарэў разам з 37-гадовым гаспадаром
14.04.2017 09:56
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net
У Чашніцкім раёне дом згарэў разам з 37-гадовым гаспадаром. Трагічнае здарэнне адбылося ўначы 13 красавіка ў вёсцы Капцевічы. Як інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці, агонь знішчыў столевае перакрыцце, дах. На месцы пажару ратавальнікі знайшлі цела мужчыны, мясцовага жыхара. Вядома, што ён нідзе не працаваў.
Спецыялісты высвятляюць прычыны ўзгарання.