Дзяцей, якія скралі цукеркі, лавілі з дапамогай верталёта (відэа)
12.04.2017 20:49
—
Разное
![Дзяцей, якія скралі цукеркі, лавілі з дапамогай верталёта (відэа)](http://www.21.by/pub/news/2017/04/1492026276616211.jpg)
Фота: The Independent
У Канадзе дзяцей, якія скралі цукеркі ў парку забаваў каля Таронта, лавілі з дапамогай верталёта. Паліцыя наладзіла цэлую спецаперацыю па затрыманню 15-16-гадовых падлеткаў. У ёй удзельнічалі некалькі падраздзяленняў, у тым ліку атрад кінолагаў і група спецназу. Як інфармуе ria.ru, дзяцей знайшлі з дапамогай цеплавізара, усталяванага на верталёце. Яны хаваліся за кустамі недалёка ад месца крадзяжу. На момант затрымання падлеткі даядалі цукеркі.