Затрыманы падазраваны ў нападзе на аўтобус “Барусіі”

Фота: АР
Затрыманы падазраваны ў нападзе на аўтобус футбольнага клуба “Барусія”. Вядома, што гэта ісламскі экстрэміст, паведамляе сайт sueddeutsche.de. Нямецкая паліцыя не называе яго прозвішча. Пошук іншага ісламскага экстрэміста працягваецца.
Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне ў Дортмундзе адбылося ўвечары 11 красавіка перад матчам ¼ фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж “Барусіяй” і “Манака”. Каля аўтобуса з нямецкай камандай адбыліся тры выбухі, пашкоджанні атрымаў футбаліст Марк Бартра, кантузія ў паліцыянта, які суправаджаў “Барусію”. У выніку матч быў перанесены на 12 красавіка. На месцы здарэння знайшлі лістоўкі з ісламісцкімі лозунгамі. Дарэчы, улады Германіі так і не заявілі, што гэта быў тэракт, гаворка пакуль ідзе “тэрарыстычную скіраванасць нападу”.