Полацкая пенсіянерка паліла сухую траву, а згарэла пуня

Источник материала:  
12.04.2017 09:44 — Разное
Полацкая пенсіянерка паліла сухую траву, а згарэла пуня
Фота: МНС

Пенсіянерка з вёскі Фарынава Полацкага раёна неспадзявана для сябе спаліла ўласную пуню. Здарэнне адбылося ўдзень 10 красавіка, паведамляе Віцебскае абласное ўпраўленне МНС

Полацкія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у 14.42: у Фарынаве гарэла пуня. Прыбыўшы на месца выкліку, яны пабачылі, што з агнём змагаюцца супрацоўнікі Полацкага лясгасу: яны гасілі агонь з дапамогай мотапомпы. 

Высветлілася, што 78-гадовая гаспадыня на прысядзібным участку паліла смецце і сухую траву. Вецер падхапіў полымя і панёс яго. Справіцца з агнём пенсіянерка сама не змагла, і ў выніку загарэлася пуня.

Агонь знішчыў дах, перакрыцці столі, пашкодзіў маёмасць і сцены.

←Коммунальщики: в Могилеве отремотировали 20% дорог от запланированного

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика