Змагар з п'янствам абстраляў з пнеўматыкі аматараў піва
10.04.2017 16:14
—
Разное
Фота: mogilev.online
Страляніну як апошні аргумент ужыў змагар з п'янствам з пасёлка Езярышча на Віцебшчыне.
Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, здарэнне адбылося ў Гарадку. 24-гадовы хлопец каля аднаго з дамоў пабачыў кампанію, якая піла піва. Ён запатрабаваў, каб маладыя людзі вылілі спіртное. Аднак тыя ніяк не адрэагавалі на заклікі змагара з п'янствам.
Тады хлопец дастаў пнеўматычны пісталет і некалькі разоў стрэліў у аднаго з кампаніі. Пацярпелы атрымаў нязначныя траўмы.
На стралка Следчы камітэт 7 красавіка пачаў крымінальную справу за хуліганства.