У Мінскім раёне п’янага матацыкліста затрымалі з пагоняй
Фота: ДАІ
У Мінскім раёне п’янага матацыкліста затрымалі з пагоняй. Як паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Мінскага райвыканкама Кацярына Сільчанка, здарэнне адбылося ўдзень 9 красавіка. На 38-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Маладзечна 36-гадовы мужчына на матацыкле няправільна выбраў хуткасць руху, не ўлічыў яго інтэнсіўнасць ды асаблівасці транспартнага сродку. У выніку матацыкл занесла і ён апынуўся ў кювеце, дзе перакуліўся і атрымаў механічныя пашкоджанні. Мужчына неўзабаве з месца здарэння з’ехаў.
Аднак відавочцы паведамілі пра ДТЗ у ДАІ. Матацыкліста заўважылі ў двух кіламетрах ад месца здарэння і загадалі спыніцца, аднак ён толькі павялічыў хуткасць і паехаў у бок Заслаўя. Тым не менш, у выніку пагоні, зламысніка затрымалі. Ён, дарэчы, кіраваў матацыклам без моташлема і ў стане алкагольнага ап’янення — 1,8 праміле. Сам мужчына настойвае, што распіваў алкагольныя напоі ўжо пасля ДТЗ. У яго адносінах склалі адміністрацыйныя пратаколы, матацыкл паставілі на стаянку пад ахову. Таксама мужчыну адхілі ад кіравання матацыклам.