За апошнія дні ў Беларусі выявілі фальшывыя долары, еўра і расійскія рублі
10.04.2017 09:36
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: ria.ru
За апошнія дні ў Беларусі выявілі фальшывыя долары, еўра і расійскія рублі. Як інфармуе прэс-служба МУС Беларусі, такія выпадкі былі зафіксаваныя ў Мінску, Дзяржынску, Віцебску і Слоніме. Сярод фальшывак — чатыры купюры па 100 долараў, адна — 20 долараў, дзве купюры па 5 тысяч расійскіх рублёў, адна — 1 тысяча расійскіх рублёў, адна купюра — 50 еўра.