Мінчука падазраюць у забойстве яго сваяка ў Ляхавічах
10.04.2017 11:59
—
Разное
Фота: БЕЛТА
Мінчука падазраюць у забойстве свайго сваяка ў Ляхавічах. Як інфармуе прэс-служба МУС, труп 44-гадовага мужчыны знайшлі раніцай 7 красавіка ў яго кватэры. Судова-медыцынская экспертыза засведчыла, што прычынай смерці стала чэрапна-мазгавая траўма. Паводле папярэдніх дадзеных, увечары 6 красавіка мужчына распіваў алкагольныя напоі сумесна са сваім пляменнікам. Паміж імі ўзнік канфлікт.
29-гадовага мінчука падазраюць у тым, што ён збіў свайго дзядзьку і гэта прывяло да яго смерці. Пляменніка затрымалі. Высветлілася, што раней затрыманы ўжо меў праблемы з законам. І пляменнік, і яго сваяк нідзе не працавалі.