У Столінскім раёне хлопчык самастойна тушыў пажар і атрымаў апёкі ног
10.04.2017 08:47
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net
У Столінскім раёне пацярпеў 9-гадовы хлопчык, які самастойна тушыў пажар. Здарэнне адбылося ўвечары 9 красавіка. У аграгарадку Альшаны гарэла гаспадарчая пабудова, якая належыць 35-гадовай жанчыне. Яе сын падчас спробы ліквідаваць узгаранне атрымаў апёкі 1-й і 2-й ступені ног (25% цела). Яго завезлі ў рэанімацыю Столінскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Як інфармуе прэс-служба МНС Брэсцкай вобласці, агнём былі знішчаны дах будынка, маёмасць. Мяркуецца, што прычынай узгарання магло стаць дзіцячае свавольства з агнём з боку пацярпелага.