Цягнік “Масква — Брэст” прыбыў у Мінск са спазненнем на 5,5 гадзіны

Источник материала:  
09.04.2017 12:30 — Разное
Цягнік “Масква — Брэст” прыбыў у Мінск са спазненнем на 5,5 гадзіны
Крушэнне цягніка адбылося прыкладна апаўночы. Фота: ria.ru

Цягнік “Масква — Брэст”, які гэта ноччу пацярпеў крушэнне на перагоне каля расійскай сталіцы, прыбыў у Мінск са спазненнем болей як у 5,5 гадзіны. Як перадае БЕЛТА, гэтым саставам прыехала частька пасажыраў, якія былі ў вагонах падчас здарэння.

Састаў сустракалі 5 экіпажаў медыкаў. Па словах лекара-метадыста Цэнтра экстранай медыцынскай дапамогі Мінска Мікалая Тукалы, у цягніку знаходзіліся шасцёра беларусаў, якім магла спатрэбіцца меддапамога.

Інцыдэнт адбыўся ўначы на перагоне "Кунцава — Філі" на захадзе Масквы. Цягнік "Масква — Брэст" урэзаўся ў электрычку "Масква — Усава". Па дадзеных Расійскай чыгункі, машыніст прыгараднага цягніка ужыў экстранае тармажэнне з-за пасажыра, які перабягаў шляхі. У выніку была парушаная сістэма тармажэння электрацягніка. Ён пакаціўся назад і сутыкнуўся з пасажырскім цягніком №3 "Масква — Брэст", які ў гэты момант стаяў.

Расійскія інфармагенцтвы паведамляюць пра дзясяткі пацярпелых сярод пасажыраў.

←Гандболисты минского СКА поспорят за бронзу в Балтийской лиге

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика