У Мінску матацыкліст-бяспраўнік трапіў у аварыю, уцякаючы ад ДАІ

Источник материала:  
08.04.2017 11:58 — Разное
У Мінску матацыкліст-бяспраўнік трапіў у аварыю, уцякаючы ад ДАІ
Фота з архіву

У Мінску матацыкліст-бяспраўнік трапіў у аварыю, уцякаючы ад пагоні ДАІ. Інцыдэнт здарыўся ўвечары 7 красавіка каля 19.30. Патруль дарожных інспектараў, які дзяжурыў на вуліцы Якуба Коласа, заўважыў матацыкл “Кавасакі” без рэгістрацыйнага знаку. Па патрабаванне спыніцца матацыкліст не зрэагаваў, таму ДАІ пачало пераслед.

Уцякач толькі паскорыўся, але наперадзе на дарозе быў затор. Ён развярнуўся, выехаў на трамвайныя шляхі і не справіўся з кіраваннем. Матацыкл вынесла на раздзяляльную агароджу. Парушальніка затрымалі і склалі на яго адразу 5 адміністратыўных пратаколаў.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Савецкага раёна Мінска, гэта малады чалавек 1993 года нараджэння. Свае паводзіны ён патлумачыў тым, што спалохаўся інспектараў, бо не мае адпаведнай катэгорыі для кіравання.

З 2011 года ён ажно 32 разы прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці па лініі ДАІ.

 

←На обсуждение вынесли отчет о воздействии на окружающую среду новостройки у кинотеатра "Победа"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика